Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Калі ля кінатэатра стаіць 5−7 машын хуткай дапамогі, то ідзе гэты фільм». Расказваем пра самую вядомую ў свеце беларускую карціну
  2. ДАІ пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
  3. У Крамлі завяршылася сустрэча Пуціна з Уіткафам і Кушнерам, цяпер яны сустрэнуцца з Зяленскім
  4. В России вынесли новый приговор бывшему миллиардеру и экс-министру — уроженцу Беларуси. Ему предстоит отбыть 14 лет колонии
  5. У 2027 годзе ў Беларусі з'явіцца яшчэ адзін аператар сотавай сувязі
  6. Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі тэрмін
  7. «Атрымліваецца даволі незвычайная карціна». Эксперты заўважылі змены на рынку нерухомасці Мінска
  8. Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь і Расія да 2030 года рыхтуюцца да вайны супраць NATO і ўсяго Еўрапейскага саюза
  9. Зніклы на адпачынку ў Італіі беларус загінуў. Яго асобу высветлілі амаль праз два месяцы
  10. Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі з малатка амаль за 20 млн рублёў. Высветлілі, хто цяпер ім валодае
  11. Подняла фабрику с колен, но все равно села. Кто такая Анна Норкус, которой Лукашенко вручил орден
  12. «Па нейкіх пытаннях знайшлі паразуменне, па нейкіх — не»: чым скончыліся перамовы ў Абу-Дабі
  13. У Санкт-Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам расійскай арміі — СМІ
  14. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з Польшчай «розныя пазіцыі — так было і будзе»
  15. Дзяржынская птушкафабрыка адрэагавала на масавыя скаргі пакупнікоў на няякасныя яйкі
  16. Лукашэнка заклікае беларусаў забяспечваць сябе самім. Падобна, такія заявы адбіваюцца на дзяржбюджэце
  17. «Позву ў суд атрымала ў раддоме». Пагаварылі з Настай Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці
  18. На старонцы вядомай TikTok-блогеркі з Чэрыкава з'явіўся пост пра яе смерць. Ёй было 32 гады
  19. «Абсурдная сітуацыя». Жонка беларуса захацела выйсці з расійскага грамадзянства — аказалася, што яна не можа сабе гэта дазволіць
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.